Сырыя: расстрэлы ды катаваньні
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
03.03.2012 18:13
Жаўнеры Башара аль-Асада расстрэльваюць ды катуюць людзей, якія падазраюцца ў сувязях з апазыцыяй, генсак ААН.
Карэты хуткай дапамогі Міжнароднага Чырвонага крыжа й Чырвонага паўмесяца ня могуць уехаць у зьнішчаны раён Баба Амр сырыйскага горада Хомс. Менавіта ў гэтым раёне цягам апошніх тыдняў ішлі жорсткія баі паміж урадавай арміяй і жаўнерамі Свабоднай арміі Сырыі.
Дабрачынная арганізацыя хоча даставіць у мікрараён гуманітарную дапамогу й эвакуяваць цяжка параненых. Учора калёна ў складзе сямі карэт хуткай дапамогі прыбыла ў Хомс, аднак улады не далі дазволу на ўезд у раён Баба Амр. Тым часам генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун заявіў, што ў горадзе адбываецца вялікая й жорсткая зачыстка. Паводле яго, жаўнеры дыктатара Башара аль-Асада расстрэльваюць ды катуюць людзей, якія падазраюцца ў сувязях з апазыцыяй.
вс