Logo Polskiego Radia
Print

Сырыя: дапамога насельніцтву

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 01.03.2012 19:04
Улады Сырыі дазволілі дабрачынным арганізацыям даставіць дапамогу ў раён Баба Амра гораду Хомс.

Улады Сырыі дазволілі дабрачынным арганізацыям даставіць дапамогу ў раён Баба Амра гораду Хомс. Наступная партыя дапамогі павінна паступіць у пятніцу, паведаміў Міжнародны камітэт Чырвонага крыжа. Гэтая арганізацыя разам з Сырыйскім Чырвоным паўмесяцам паставіць, сярод іншага, лекі й прадукты харчаваньня. Паводле сьведкаў, мікрараён Баба Амра войскі дыктатара Башара аль-Асада моцна абстрэльваюць, у тым ліку зь цяжкай артылерыі.
Паўстаньне апазыцыі супраць аль-Асада працягваецца 11 месяцаў. Паводле дадзеных ААН, у выніку ваенных дзеяньняў загінулі мінімум 7500 чалавек.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт