Сарваны тэракт на Пуціна
PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz
27.02.2012 14:20
Тэракт плянавалася зьдзейсьніць пасьля сакавіцкіх прэзыдэнцкіх выбараў.
Спэцслужбы Ўкраіны й Расеі сарвалі тэракт на расейскага прэм’ер- міністра Ўладзімера Пуціна, рыхтаваны па замове чачэнскіх баевікоў, паведаміў Першы канал Расейскай тэлевізіі. Паводле інфармацыі згаданага тэлеканалу, тэракт плянавалася зьдзейсьніць пасьля расейскіх сакавіцкіх прэзыдэнцкіх выбараў.
Навіну пра падрыхтоўку тэракту пацьвердзіў прэс-сакратар Пуціна Дзьмітры Пескаў.
„Інфармацыю пацьвярджаю, але не камэнтую”,- заявіў Пескаў, якога цытуе агенцтва ІТАР-ТАСС.
Патэнцыяльных тэрарыстаў, грамадзянаў Расеі, затрымалі на пачатку лютага ў Адэсе. У адпаведнасьці з плянаваным тэрактам, яны быццам бы намерваліся ўзарваць магутнае выбуховае прыстасаваньне блізу Кутузаўскага праспэкту ў Маскве падчас праезду картэжа Пуціна.
Зь інфармацыі расейскіх СМІ вынікае, што тэракт замовіў лідар чачэнскіх баевікоў Доку Ўмараў.
кр