Расейцы запісваюцца ў назіральнікі 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Karolina  Rusinowicz
                        
                        11.02.2012 17:52
                    
                                 
                
                
                    Тысячы расейцаў хочуць атрымаць статус назіральнікаў на прэзыдэнцкіх выбарах 4 сакавіка. 
                
                
                
                
               
                
                         Гэтая незвычайная тэндэнцыя  абмяркоўвалася ў Маскве праваабаронцамі й прадстаўнікамі грамадзкіх арганізацыяў.  Падчас форуму „Не дазволь скрасьці выбараў”  пастаноўлена правесьці шэраг падрыхтоўчых курсаў для будучых  назіральнікаў. 
У першую чаргу ўсе арганізацыі, якія займаюцца маніторыгнам выбараў, павінны скаардынаваць сваю дзейнасьць. Адмысловы дапаможнік для назіральнікаў падрыхтуе крамлёўская Рада па пытаньнях разьвяцьця грамадзянскай супольнасьці.
У сеціве ўжо паявіліся сайты, на якіх расейцы могуць упісваць усе свае заўвагі адносна правядзеньня выбарчай кампаніі, а таксама працэсу галасаваньня 4 сакавіка.
кр