Logo Polskiego Radia
Print

Асад выслаў дзяцей у Эўропу

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 10.02.2012 14:15
У бліжэйшым часе пакінуць Дамаск намерваецца жонка Асада Аіса.

Сырыйскі прэзыдэнт Башар аль-Асад выслаў сваіх траіх дзяцей у адну з эўрапейскіх краінаў. Дзеці пад апекай прэзыдэнцкай маці Інсы Асад прыватным самалётам адляцелі ў Судан альбо Емэн, адкуль былі перавезены ў адну з краін ЭЗ. У бліжэйшым часе пакінуць Дамаск намерваецца жонка Асада Аіса, называная „Ружай пустыні”. Сырыйскі прэзыдэнт вырашыў вывезьці блізкіх за мяжу, паколькі баіцца, што над Сырыяй, падобным чынам як над Лібіяй, будзе ўведзена блякада авіяпералётаў.

Апазыцыя інфармуе, што ў горадзе Гімс надалей адбываюцца крывавыя баі. У горад уведзены танкі. Сёньня сырыйская апазыцыя будзе размаўляць у Катары з прадстаўнікамі Рады супрацы Пэрсыдзкай затокі й Арабскай лігі. Чальцы сырыйскай Нацыянальнай рады шукаюць дапамогі для сваёй краіны на міжнародным форуме. Арабская ліга ўжо выказала сваё крытычнае стаўленьне да рэжыму Башара аль-Асада.

кр/BBC /PAP/PR

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт