Logo Polskiego Radia
Print

У абстрэле ў Сырыі загінулі 47 чалавек

PR dla Zagranicy
Dzmitry Hurnievic 08.02.2012 11:16
Абстрэл горада Хомс ідзе ўжо амаль тыдзень.

Прынамсі 47 чалавек сталі ахвярамі начных артылерыйскіх абстрэлаў сырыйскага горада Хомс у ноч з аўторка на сераду, - паведамляе агенцтва Reuters са спасылкай на свае крыніцы ў шэрагах апазыцыянераў, якія знаходзяцца ў горадзе.

«Электразабесьпячэньне ненадоўга аднавілася, і мы змаглі зьвязацца зь іншымі раёнамі, паколькі для гэтага актывістам трэба было зарадзіць свае тэлефоны. Па нашых падліках, колькасьць ахвяр з поўначы складае 47 чалавек », - заявіў агенцтву апазыцыйны актывіст Махамад Хасан, зьвязацца зь якім атрымалася з дапамогай спадарожнікавага тэлефона.

Абстрэл горада Хомс ідзе ўжо амаль тыдзень. Праваабаронцы заяўляюць пра шматлікія ахвяры сярод мірнага насельніцтва, а ўлады Сырыі кажуць, што душаць узброены супраціў баевікоў.

дг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт