Logo Polskiego Radia
Print

Пэрсыдзкая затока супраць Сырыі

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 07.02.2012 17:44
Гэта адказ рады на эскаляцыю насільля ў Сырыі.

/

Краіны-чальцы Рады супрацы Пэрсыдзкай затокі (GCC) адклікаюць сваіх амбасадараў з Дамаску ды выдаляюць за межы дзяржаваў сырыйскіх дыпляматаў. Гэта адказ рады на эскаляцыю насільля ў Сырыі.

У склад Рады супрацы Пэрсыдзкай затокі ўваходзяць Бахрэйн, Кувэйт, Аман, Саўдаўская Арабія й Аб’яднаныя Арабскія Эміраты.

Паводле ААН, ад сакавіка мінулага году ў Сырыі загінулі каля 6 тысячаў чалавек. Дэманстранты дамагаюцца адстаўкі прэзыдэнта Башара аль Асада, які кіруе краінай апошнія 12 гадоў.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт