Logo Polskiego Radia
Print

Пажыцьцёвае для ката Чырвоных кхмэраў

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 03.02.2012 16:10
Вайсковы трыбунал Камбоджы асудзіў на пажыцьцёвае зьняволеньне былога камэнданта турмы „Туол Слэнг”.

/

Ён прызнаны вінаватым у забойстве 15 тысяч вязьняў у часы Чырвоных кхмэраў (1975-1979).

Агенцтва France-Presse паведамлzе, што камбаджыйскі суд вынес канчатковы прысуд камэнданту Канг Кек Леў. У мінулым годзе яго прыгаварылі да 30 гадоў турмы, аднак гэта выклікала абурэньне сотняў сваякоў ахвяраў Чырвоных кхмэраў. Вышэйшая апэляцыйная палата трыбуналу прызнала пакараньне занадта мяккім. Учора быў вынесены новы вэрдыкт – пажыцьцёвае зьняволеньне, якое ня можа быць абскарджана.

Злачынствы Канг Кек Леў названы аднымі з самых жудасных у гісторыі чалавецтва. У турме „Туол Слэнг”, якой абвінавачаны камандаваў, утрымліваліся ворагі Пол Пота. Яна была створана ў 1975 годзе, адразу пасьля прыходу Чырвоных кхмэраў да ўлады. Агульная колькасьць вязьняў турмы ацэньваецца на 15 тысяч чалавек, зь якіх выжылі толькі 12.

Канг Кек Леў шмат гадоў хаваўся ў джунглях на поўначы Камбоджы. У 1999 годзе ён добраахвотна здаўся паліцыі, пасьля таго, як яго апазнаў брытанскі журналіст.

jl

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт