Дом з плястмасавых бутэлек
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
05.02.2012 08:30
Згаданая тэхналёгія асабліва папулярныя ў Індыі, Цэнтральнай і Паўднёвай Амэрыках.
У Нігерыі пабудавалі першы дом з плястмасавых бутэлек для напояў. Жыхары гэтай краіны спадзяюцца на разьвіцьцё гэтай таннай будаўнічай тэхналёгіі.
Будынак стаіць у вёсцы на захадзе краіны. Ён складаецца зь некалькіх памяшканьняў, у тым ліку спальні, кухні й туалета.
Для яго будаўніцтва выкарыстана больш за 7 тысяч плястмасавых бутэлек, напоўненых пяском. Бутэлькі ўсталяваныя гарызантальна, шэрагамі, адна на адну, як цагліны. Яны спалучаныя балотам.
Некаторыя нігерыйскія экспэрты лічаць, што кошт будаўніцтва такога дому складае больш за палову цаны ў параўнаньні з традыцыйнай тэхналёгіяй.
У вёсцы плянуецца пабудаваць агулам 25 плястмасавых дамоў. Будынкі з бутэлек пачалі будаваць 9 гадоў таму. Згаданая тэхналёгія асабліва папулярная ў Індыі, Цэнтральнай і Паўднёвай Амэрыках.
аз