Logo Polskiego Radia
Print

Барак Абама зьвернецца да народу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.01.2012 12:17
Паводле камэнтатараў, гэта пачатак змаганьня Абамы за чарговыя 4 гады ў Белым Доме.

/

Барак Абама рыхтуецца да аднаго з найважнейшых выступленьняў сваіх прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў. Падчас свайго сёньняшняга выступу ён будзе пераконваць амэрыканцаў, што заслугоўвае на чарговыя 4 гады ў Белым Доме.

Камэнтатары падкрэсьліваюць, што пасьля перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах у 2008 годзе Барак Абама карыстаўся 80-працэнтнай падтрымкай. Цяпер згаданая падтрымка ўпала да 50%. Таму ён будзе пераконваць сваіх суайчыннікаў, што ЗША паступова пераадольваюць эканамічны крызыс.

Галоўная частка выступленьня амэрыканскага прэзыдэнта будзе прысьвячацца эканамічнай сытуацыі ў краіне - вядучай тэме сёлетняй выбарчай кампаніі.

Барак Абама будзе мець першую нагоду пазнаёміць амэрыканцаў са сваімі плянамі на бліжэйшыя 4 гады.

Нагадваем, са справаздачай на тэму сытуацыі ў краіне прэзыдэнт Абама пазнаёміць дэпутатаў абедзьвюх палатаў Кангрэсу.

Традыцыйна згаданае выступленьне мае вельмі ўрачысты характар ды транслюецца па ўсіх найважнейшых амэрыканскіх тэлеканалах.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт