Санкцыі ня дзейнічаюць
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
19.01.2012 16:09
Рэжым Лукашэнкі атрымаў свабодны ўезд у Францыю
Эўразьвязаўскія санкцыі супраць Беларусі ня дзейнічаюць. Даказаў гэта кіраўнік МУС Анатоль Куляшоў, якога тэарэтычна ахопліваюць візавыя санкцыі. Ён учора падпісаў у францускім Ліёне пагадненьне зь Інтэрполам. Гэтай арганізацыі не перашкаджае, што Беларусь выкарыстоўвае яе для паляваньня на апазыцыю.
Куляшоў падпісаў зь кіраўніком Інтэрполу Рональдам Нобле пагаданеньне аб прызнаньні пашпартоў Інтэрполу, выдадзеных уласным функцыянэрам. Сам дакумэнт у гэтым выпадку якраз не найважнейшы.
Важнейшае іншае - Куляшоў гэта чалавек, які нясе наўпрост адказнасьць за жортскія разгоны падчас прэзыдэнцкіх выбараў у 2010 годзе й пасьля іх. За гэта Рада ЭЗ унесла яго ў чорны сьпіс неўязных на тэрыторыю ЭЗ. Дагэтуль візавыя санкцыі ахапілі 208 беларусаў: гэта палітыкі, судзьдзі, ваенныя й журналісты. Нягледзячы на гэта Куляшоў бесперашкодна атрымаў службовую візу, спакойна прыехаў у Ліён і вернецца дадому ў пятніцу. Францускае пасольства тлумачыцца, што мусела даць візу ў сувязі з уласнымі абавязацельствамі перад Інтэрполам.
Dziennik Gazeta Prawna/ яс