Інтэрвію беларускай сяброўкі Брэйвіка 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Karolina  Rusinowicz
                        
                        18.01.2012 17:12
                    
                                 
                
                
                    Нарвэскае выданьне „Dagbladet” змагло зьвязацца з былой сяброўкай Андэрса Бэрынга Брэйвіка зь Беларусі.
                
                
                
                
               
                
                         Экс-сяброўка Брэйвіка дала інтэрв'ю нарвэжскай газэце. Цяпер яна жыве ў ЗША, пасьля таго як выйшла замуж за царкоўнага арганіста. Наташа- гэта псэўданм жанчыны- працуе ў кампаніі па продажы нерухомасьці й жыве ў тыповым амэрыканскім правінцыйным гарадку.
Жанчына сустрэлася з Брэйвікам ў сакавіку 2005 года ў Менску. Пазьней яна пабывала ў Нарвэгіі па запрашэньні нарвэжца й жыла ў яго кватэры ў Осла.
 
 Брэйвик пазнаёміўся зь ёй праз сайт знаёмстваў, на якім мужчыны з Заходняй Эўропы могуць знайсьці жанчын з Усходняй. Наташа была адной з 20 жанчын, за кантактную інфармацыю аб якіх ён заплаціў каля 100 эўра.
 
 Цяпер жанчына асьцерагаецца таго, што людзі будуць глядзець на яе як на "экс-сяброўку нарвэжскага тэрарыста".
Раней сябры Брэйвіка распавялі нарвэскай паліцыі, што ён вырашыў знайсьці сабе жанчыну ў Беларусі, паколькі нарвэжка занадта захопленыя роўнасьцю палоў і няма ўпэўненасьці, што яны стануць добрымі хатнімі гаспадынямі.
 
кр/mignews.com