20 гадоў таму развалілася Югаславія 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Karolina  Rusinowicz
                        
                        15.01.2012 12:30
                    
                                 
                
                
                    Аб сваім выхадзе са складу Югаславіі краіны заявілі яшчэ ў 1991 годзе.
                
                
                
                
               
                
                         20 гадоў таму Эўрапейская эканамічнае супольнасць прызнала незалежнасьць Славэніі й Харватыі.
15 студзеня 1992 году незалежнасьць Харватыі й Славэніі прызналі дванаццаць краін ЭЭС, а таксама Аўстрыя, Польшча й Вугоршчына. Некалькімі днямі раней такі крок зрабілі Ісьляндыя й Сьвяты Пасад.
Аб сваім выхадзе са складу Югаславіі краіны заявілі яшчэ ў 1991 годзе, аднак тады на гэта не пагадзіліся Францыя, Англія й ЗША, каб не абвастраць балканскага канфлікту. Пасьля Славэніі й Харватыі чарговыя югаслаўскія краіны заявілі пра сваю незалежносьць, у прыватнасьці, Македонія ды Босьнія й Герцагавіна. У былой фэдэрацыі засталіся Сэрбія й Чарнагорыя. З рашэньнем Славэніі, Харватыі ды Босьніі й Герцагавіны не пагадзіліся сэрбы, якія пражывалі на тэрыторыі згаданых краін. Яны пачалі ствараць сэпаратысцкія акругі, што прывяло да крывавых падзеяў. Узброеныя канфлікты завершыліся ў 1995 годзе падпісаньнем дамовы ў горадзе Дэйтан.
кр