Logo Polskiego Radia
Print

Новы выгляд пашукавіка „Google”

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 06.01.2012 07:00
Новая старонка, паводле прадстаўнікоў канцэрну, будзе больш празрыстая.

/

Канцэрн „Google” тэстуе новы выгляд сваёй пошукавай сыстэмы. Новае графічнае разьмяшчэньне кнопак павінна палягчыць доступ да іншых папулярных рэсурсаў фірмы.

Зьнікне разьмешчаны ўверсе манітора чорны навігацыйны пояс з закладкамі. Узамен паявіцца пояс шэрага колеру, зь якога можна будзе ўвайсьці ў мэню. У ім будуць знаходзіцца лінкі да іншых прадуктаў „Google”, то бок электроннай пошты „Gmail”, відэа-партала „YouTube”ды інфармацыйнага партала.

Прадстаўнікі канцэрну спадзяюцца, што дзякуючы гэтаму выгляд старонкі стане больш празрыстым, чым у канкурэнта – „Yahoo”.

Каб увайсьці на новыя рэсурсы, трэба будзе клікнуць на адпаведную кнопку два разы, а не як да гэтай пары - раз.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт