Logo Polskiego Radia
Print

Навагодняя музыка для жырафаў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.12.2011 20:30
У галяндзкім заапарку лічаць, што музыка дапаможа ліквідаваць стрэс, выкліканы фаервэркамі.

/

У Навагоднюю ноч жырафы будуць слухаць музыку, каб не нэрвавацца фаервэркамі, - вырашыла кіраўніцтва аднаго з галяндзкіх заапаркаў.

"Мы прыйшлі да высновы, што поп-музыка найлепш супакоіць жывёл, а гукі выбухаў будуць для іх толькі фонам", - тлумачыць прэс-сакратар заапарку ў Амэрсфарт.

Працаўнікі заапарку цягам многіх гадоў выкарыстоўвалі розныя спосабы, каб у Навагоднюю ноч супакоіць жырафаў.

У заапарку ў Амэрсфарт жыве пяць жырафаў. Паводле прэс-сакратара, толькі яны з усіх 130 жывёл баяцца фаервэркаў.

Жырафы пачалі слухаць музыку раней, каб прывыкнуць. „У Новы год дастаткова будзе толькі павялічыць гучнасьць", - тлумачаць прадстаўнікі галяндзкага заапарку.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт