Ля берагоў Антарктыды тоне расейскі сухагруз «Спарта»
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
17.12.2011 10:06
На борце «Спарты» знаходзяцца 32 чальцы экіпажа, якія спрабуюць выратаваць судна.
Ля берагоў Антарктыды тоне расейскі сухагруз «Спарта». Судна трапіла ў ледзяную пастку й заціснута вялізнымі глыбамі лёду. У карабля прабіты борт, судна заліваецца вадой.
На борце «Спарты» знаходзяцца 32 чальцы экіпажа, якія спрабуюць выратаваць судна. Самалёт Ваенна-паветраных сіл Новай Зэляндыі скінуў у раёне бедства аснаджэньне й паліва, у тым ліку помпы для адпампоўваньня вады. Помпы, якія ёсьць на судне, маюць малую моц, якой не хапае для адпампоўваньня марской вады.
вс