Генэрал Нар’ега ляціць у айчыну
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
11.12.2011 17:30
Аб выдачы дыктатара на мінулым тыдні пастанавіў францускі апэляцыйны суд.
Былы дыктатар Панамы Мануэль-Антоніё Нар’ега-Марэна дастаўлены з Парыжа ў Мадрыд. Адтуль ён паляціць на радзіму, а дакладней - у адну з панамскіх вязьніцаў.
На мінулым тыдні францускі апэляцыйны суд згадзіўся да чарговага патрабаваньня панамскіх уладаў й згадзіўся на выдачу былога дыктатара.
Генэрал Мануэль Нар’ега кіраваў Панамай ад 1983 да 1989 гадоў. Ён абвінавачваецца ў зьнікненьнях грамадзян і забойстваў мясцовых апазыцыянэраў у 70-х і 80-х гадох. Дыктатар быў тройчы прысуджаны да 20 гадоў пазбаўленьня волі. Прысуды былі выдадзеныя ў завочным рэжыме.
77-гадовы генэрал быў асуджаны таксама за адмываньне грошай у францускіх банках. Гаворка ідзе пра амаль 2,5 мільёна даляраў з гандлю наркотыкамі.
аз