Logo Polskiego Radia
Print

Новыя ўлады Лібіі гатовыя выбачыць

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.12.2011 08:30
Пра гатоўнасьць супрацы з чыноўнікамі рэжыму гаворка ішла падчас сёньняшняй канфэрэнцыі.

/

Новыя лібійскія ўлады гатовыя выбачыць былым чыноўнікам Муамара Кадафі.

Старшыня Пераходнай нацыянальнай рады Мустафа Абдул Джаліль падчас прэс-канфэрэнцыі, прысьвечанай нацыянальнаму прымірэньню, падкрэсьліў, што ў Лібіі ёсьць месца для ўсіх, у тым ліку й для прадстаўнікоў зьвергнутага рэжыму.

Гэта першая такога роду сустрэча ад 23 кастрычніка - моманту абвяшчэньня вызваленьня краіны, якая амаль 40 гадоў знаходзілася пад уладай дыктатара. У форуме ўдзельнічалі прадстаўнікі часовых уладаў, лібійскіх плямёнаў і этнічных групаў, а таксама дэлегацыі з Катару й Тунісу.

Падобнае меркаваньне выказвае таксама прэм’ер часовага ўраду Лібіі Абдул Рагім аль-Кіб, які заявіў падчас прэс-канфэрэнцыі, што будучыня краіны ня можа абапірацца на помсьце.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт