Logo Polskiego Radia
Print

„Black Friday”: рэкорд продажу

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 21.11.2011 07:00
Паводле ўступных ацэнкаў, у згаданы дзень амэрыканцы выдаткавалі на пакупкі амаль 11,5 мільярдаў даляраў.

/

Падчас сёлетняй гэтак званай "чорнай пятніцы" - дня найбуйнейшых у ЗША распродажаў, адзначаны гістарычны рэкорд.

Паводле ўступных падлікаў, у згаданы дзень амэрыканцы выдаткавалі на пакупкі амаль 11,5 мільярдаў даляраў.

Жыхары ЗША традыцыйна не ашчаджаюць падчас папулярнага „Black Friday”, але сёлета яны былі асабліва неашчадныя. Узровень розьнічнага продажу вырас на 6,6% ды быў намнога большым, чым год таму (0,3%).

Аўтары падлікаў падкрэсьліваюць, што рост пакуль датычыць толькі аднаго дня, пры гэтым цяжка сказаць,ці згаданая тэндэнцыя будзе ўтрымлівацца таксама цягам усяго перадкаляднага пэрыяду.

Сёлетні рэкор быў магчымым таксама таму, што частка крамаў працавала даўжэй, чым у мінулых гадох.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт