Logo Polskiego Radia
Print

Этыка ў палітыцы

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 09.11.2011 07:43
На патрэбу прытрымліваньня этычных нормаў у эканоміцы зьвярнуў увагу Патрыярх Маскоўскі й Усяе Русі Кірыл.

Ён быў госьцем італьянска-расейскай сустрэчы прысьвечанай тэме банкаўскай дзейнасьці.

Патрыярх Кірыл таксама запрапанаваў перагледзець галоўныя прынцыпы глябальнага разьвіцьця. Кіраўнік расейскай царквы сьцьвердзіў, што вялікім дасягненьнем сустрэчы быў бы дыялёг сярод кіраўнікоў 20 найбольш разьвітых краін сьвету на тэму этычных каштоўнасьцяў, зьвязаных з эканамічнай дзейнасьцю. Патрыярх перакананы, што міжнародныя арганізацыі, дзяржавы, бізнэс-карпарацыі, міжнародная супольнасьць разам з рэлігійнымі ўстановамі павінны ўдзельнічаць у вызначэньні правілаў гульні й маральных крытэраў сусьветнага эканамічнага разьвіцьця.

„Людзі павінны мець права прынамсі на мары аб тым, што міжнародныя карпарацыі будуць дзейнічаць згодна з маральнымі прынцыпамі”, - казаў Патрыярх Кірыл.

Паводле яго, расьце напружаньне ў адносінах паміж беднымі й багатымі краінамі, а таксама ўнутры разьвітых краін. У выніку гэта выклікае грамадзкія канфлікты. Патрыярх скрытыкаваў малую эфэктыўнасьць, а дакладней яе адсутнасьць у дзейнасьці міжнародных арганізацый і ўрадаў у барацьбе з крызысам. Ён сьцьвердзіў, што актуальная сыстэма вырашэньня канфліктаў і міжнародных спрэчак стала неэфэктыўнай.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт