Нобэль па хіміі прызнаны
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
05.10.2011 14:38
За адкрыцьцё квазікрышталяў ізраільскі навуковец пабагацеў на 10 млн. швэдзкіх кронаў.
Сёлетнюю Нобэлеўскую ўзнагароду ў галіне хіміі атрымаў ізраільскі навуковец Даніэль Шэхтман зь Інстытуту тэхналёгіі ў Хайфе. Ён узнагароджаны за адкрыцьцё квазікрышталяў.
Квазікрышталі - гэта своеасаблівая форма сталага цела, атамы якой ствараюць амаль рэгулярную, але непаўторную структуру.
Рашэньнем Швэдзкай акадэміі навук Шэхтман пабагацеў на 10 мільёнаў швэдзкіх кронаў.
аз