Logo Polskiego Radia
Print

211 мільярдаў эўра ды ўсё!

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.10.2011 17:30
Роўна столькі абяцала пералічыць Нямеччына ў Эўразьвязаўскі выратавальны фонд (EFST).

/

Нямецкі міністар фінансаў Вольфганг Шойбле выключыў магчымасьць павелічэньня ўкладу Нямеччыны ў Эўрапейскі выратавальны фонд (EFST).

Нагадваем, учора нямецкі парлямэнт зацьвердзіў узмацненьне гэтага фонду. Нагадваем, ягоныя сродкі прызначаюцца на падтрымку запазычаных краінаў эўразоны.

Агульная вартасьць фонду павінна скласьці 780 мільярдаў эўра. Немцы пералічаць у яго 211 мільярдаў эўра, ды ні воднага эўра больш, - папярэдзіў нямецкі міністар фінансаў.

Паводле апытаньня, праведзенага для выданьня „Bild am Sonntag”, 58% немцаў лічаць рашэньне аб узмацненьні фонду EFST памылкай. 34% выказваюць супрацьлеглую думку. 78% апытаных прадугледжваюць, што ў будучыні выратавальны фонд трэба будзе ўзмацніць дадатковымі сродкамі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт