Logo Polskiego Radia
Print

Птушыны грып зноў наступае

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 11.09.2011 08:30
Экспэрты не выключаюць, што вірус птушынага грыпу можа пераўтварыцца ў чалавечы від.

/

Зноў пачалі фіксавацца выпадкі захворваньня птушыным грыпам. Паводле экспэртаў ААН, у Азіі можа распаўсюджвацца від віруса ўстойлівы на даступныя вакцыны.

Выпадкі захворваньняў небясьпечным вірусам зафіксаваныя ў Віетнаме й Катаю. Пад пагрозай эпідэміі апынуліся жыхары Тайлянду, Малайзіі й Камбоджы.

З пачатку году ў Азіі ў выніку птушынага грыпу памерлі 8 чалавек. Пакуль эпідэміёлягі ня ўмеюць ацаніць сапраўдную магчымую небясьпеку для людзей.

Людзі рэдка заражаюцца птушыным грыпам, якім ад 2004 году хварэлі галоўным чынам мільёны птушак. Сярод людзей, паводле Міжнароднай арганізацыі здароўя, зафіксаваныя больш за 300 сьмяротных выпадкаў птушынага грыпу.

Тым ня менш, экспэрты лічаць, што існуе рэальная пагроза, што вірус пераўтворыцца ў небясьпечны для чалавека від ды будзе лёгка распаўсюджвацца сярод людзей.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт