Logo Polskiego Radia
Print

Кірыбаці пагражае затапленьне

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 08.09.2011 18:25
Прэзыдэнт Кірыбаці прапануе пераехаць на плавучую плятформу – нешта накшталт буравой плятформы.

/

Прэзыдэнт Кірыбаці вырашыў, што насьпеў час пашукаць спосабаў на выратаваньне жыхароў архіпэлягу. Гаворка ідзе пра 95 тысячаў жыхароў выспаў, распаложаных на Ціхім акіяне. У выніку пацяпленьня клімату, а затым і павышэньня ўзроўню вады ў акіяне выспам пагражае затапленьне.

Прэзыдэнт Кірыбаці прапануе пераехаць на плавучую плятформу – нешта накшталт буравой плятформы.

Кошт рэалізацыі праекту палітык ацэньвае на прыблізна 2 мільярды даляраў. Іншым спосабам выратаваньня для жыхароў выспаў, паводле палітыка, можа буць будаўніцтва высокіх хвалярэзаў ці пераселеньне часткі жыхароў Кірыбаці ў іншыя краіны, разьмешчаныя на выспах Ціхага акіяну, - чыатем на старонках выданьня „Rzeczpospolita”.



Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт