Logo Polskiego Radia
Print

Сытуацыя ў Лібіі стабілізуецца

PR dla Zagranicy
Karolina Rusinowicz 02.09.2011 15:51
Сыстэмныя перамены ў Лібіі прадоўжацца каля 20 месяцаў.

Пра гэта ў інтэрвію для BBC паведаміў прэс-сакратар пераходнай Нацыянальнай рады Гума аль-Гаматы. Цягам 8 месяцаў краінай будзе кіраваць рада. У гэтым часе адбудуцца выбары ў Канстытуанту – раду, якая зоймецца апрацаваньнем новай лібійскай Канстытуцыі.

Гума аль-Гаматы: Склад гэтага воргана, у які увойдуць 200 чалавек, абяруць самі лібійцы. Гэтыя людзі пачнуць працаваць над стварэньнем праекту дэмакратычнай Канстытуцыі. Гэты дакумэнт стане прадметам дыскусіі й будзе прыняты шляхам рэфэрэндуму. Мы спадзяемся, што цягам году ўдасца завершыць працу, і лібійскі народ прыме Канстытуцыю безь неабходнасьці нанясеньня паправак.

Тэрміновыя лібійскія ўлады спадзяюцца, што цягам 2 гадоў удасца правесьці свабодныя прэзыдэнцкія й парлямэнцкія выбары.

Учора кіраўнікі 63 краінаў падчас канфэрэнцыі ў Парыжы пастанавілі перарадаць лібійскаму народу ўсе фінансавыя сродкі, замарожаныя на замежных рахунках Кадафі. Гэтыя грошы дапамогуць у адбудове зьнішчанай краіны.

кр

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт