Logo Polskiego Radia
Print

Расея зоймецца расьследваньнем сьмерці Сяргея Магніцкага

PR dla Zagranicy
Alaksandar Papko 04.08.2011 17:20
Юрыста два гады таму замучылі па загадзе сьледчых, якія абрабавалі яго фірму.

Кадр:
Кадр: omroepHUMAN, Youtube

Пад націскам міжнароднай супольнасьці расейскія ўлады вырашылі высьветліць акалічнасьці сьмерці юрыста заходняй інвэстыцыйнай кампаніі, замучанага два гады таму па загадзе чыноўнікаў, якія абрабавалі яго фірму.

Сяргей Магніцкі, юрыст кампаніі Hermitage Capital Management высьветліў, што падатковыя інспэктары, пракуроры, міліцыянты, якія праводзілі сьледзтва супраць яго фірмы, скралі 230 мільёнаў даляраў. У адказ “пярэваратні ў пагонах” пасадзілі яго ў сьледчы ізалятар “Матроская цішыня”. Магніцкаму, які меў хворае сэрца й пакутаваў ад захворваньня падстраўнікавай залозы, адмаўляліся даць мэдыкамэнты, пакуль ён не адкліча сваю скаргу ў пракуратуру. Хворага чалавека зьбівалі. У выніку ён памёр.

Візавыя санкцыі супраць міліцыянтаў увялі ЗША ды Нідэрлянды. Пацярпела міжнародная рэпутацыя Расеі. У выніку Дзьмітры Мядзьведзеў загадаў Сьледчаму камітэту РФ пачаць расьследваньне справы Магніцкага. – піша “Gazeta Wyborcza”.

“Gazeta Wyborcza”/ап

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт