Пахаваньні падводнікаў, якія загінулі ў Баранцавым моры, будуць тайнымі
                
                        PR dla Zagranicy
                    
                        Alena  Vialichka
                        
                        05.07.2019 13:50
                    
                    На пахаваньні чальцоў экіпажу «Лашарыка» будуць прысутнічаць толькі сваякі і калегі з вайсковай адзінкі.
                
                         PAP/EPA/ANATOLY MALTSEV
	PAP/EPA/ANATOLY MALTSEV
                     
Пахаваньні расейскіх падводнікаў, якія загінулі ў пажары на глыбакаводным апараце АС-31 у Баранцавым моры, будуць тайнымі. Пра гэта паінфармаваў расейскі партал «Фантанка». Паводле яго, месца і дата пахавальнай цырымоніі ня будзе паведамленая публічна.
1 ліпеня на борце вайсковай дасьледчай адзінкі АС-31 распачаўся пажар. У катастрофе загінулі 14 маракоў. На пахаваньні чальцоў экіпажу «Лашарыка» будуць прысутнічаць толькі сваякі і калегі з вайсковай адзінкі.
Глыбакаводны апарат АС-31 зьяўляецца сакрэтным аб’ектам. Сакрэтнымі зьяўляюцца таксама працы, якія вядуцца экіпажам. СМІ пішуць, што на борце ёсьць атамны рэактар.

ав