Прэм'ер Італіі: Рым працуе над адменай санкцый супраць РФ
Санкцыі шкодзяць і Эўразьвязу, і Расеі – лічыць Джузэпэ Контэ. Італія мае намер дамагчыся іх адмены.
Пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам РФ Уладзімірам Пуціным прэмʼер-міністар Італіі Джузэпэ Контэ заявіў, што Рым працуе над адменай антырасейскіх санкцый ЭЗ, піша ANSA.
Паводле яго слоў, санкцыі – гэта такі «стан адносінаў», які зьяўляецца дрэнным і для ЭЗ, і для Расеі. Адносіны паміж Італіяй і РФ ён назваў выдатнымі.
Пры гэтым Контэ запярэчыў Пуціну, які заявіў, што ўся адказнасьць за вырашэньне канфлікту ляжыць ва Ўкраіне. «Калі прэзыдэнт Пуцін, мой сябар, кажа, што не ўсё залежыць ад Расеі, ён занадта сьціпла паводзіць сябе. На самай справе Расея можа згуляць важную ролю ў вырашэньні гэтай спрэчкі», – падкрэсьліў італьянскі прэмʼер.
Як паведамлялася, у ходзе візыту ў Італію Пуцін сустрэўся ў рымскім аэрапорце з былым прэмʼер-міністрам Італіі Сыльвіё Бэрлусконі, а таксама пабываў на аўдыенцыі ў Папы Рымскага Францішка, з якім, у тым ліку, казаў пра Ўкраіну.
Італія мае намер дамагчыся іх адмены, піша Карэспандэнт.
Пасьля сустрэчы з прэзыдэнтам РФ Уладзімірам Пуціным прэмʼер-міністар Італіі Джузэпэ Контэ заявіў, што Рым працуе над адменай антырасейскіх санкцый ЭЗ, піша ANSA.
Паводле яго слоў, санкцыі – гэта такі «стан адносінаў», які зьяўляецца дрэнным і для ЭЗ, і для Расеі. Адносіны паміж Італіяй і РФ ён назваў выдатнымі.
Пры гэтым Контэ запярэчыў Пуціну, які заявіў, што ўся адказнасьць за вырашэньне канфлікту ляжыць ва Ўкраіне. «Калі прэзыдэнт Пуцін, мой сябар, кажа, што не ўсё залежыць ад Расеі, ён занадта сьціпла паводзіць сябе. На самай справе Расея можа згуляць важную ролю ў вырашэньні гэтай спрэчкі», – падкрэсьліў італьянскі прэмʼер.
Як паведамлялася, у ходзе візыту ў Італію Пуцін сустрэўся ў рымскім аэрапорце з былым прэмʼер-міністрам Італіі Сыльвіё Бэрлусконі, а таксама пабываў на аўдыенцыі ў Папы Рымскага Францішка, з якім, у тым ліку, размаўляў пра Ўкраіну.
ав