Gazeta Wyborcza
Камітэт сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА прыняў рашэньне: усё, што адбываецца ў Белавескай пушчы, павінна ўплываць на захаваньня яе ўнікальнай вартасьці. У іншым выпадку яна будзе ўнесеная ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ў пагрозе. Такое рашэньне адзінагалосна было прынята на 43-й сэсіі Камітэту сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА ў Баку.
Эколягі з кааліцыя «Я кахаю пушчу» ацэньваюць, што гэта найперш азначае, што трэба стрымаць працы над новымі ляснымі плянамі ў лясьніцтвах Белавежа, Броўск і Гайнаўка. Згодна з імі, да 2021 году там павінны былі быць вырублены амаль 155 тысяч кубамэтраў лесу. Акрамя таго, Міністэрства аховы навакольнага асяродзьдзя павінна тэрмінова распачаць працы над Плянам кіраваньня пушчай.
«Гэта ясны сыгнал для польскага ўраду: уся дзейнасьць у Белавескай пушчы павінна быць падпарадкаваная ахове прыроды», – кажа прысутная ў Баку Агата Шафранюк з фонду ClientEarth юрысты для зямлі.
У Сьпіс сусьветнай спадчыны ў пагрозе часьцей за ўсё трапляюць месцы, якія знаходзяцца ў краінах з нестабільнай палітычнай сытуацыяй, ці дзе ідзе вайна. Гэта таксама азначае аўтаматычнае выкрэсьленьне са Сьпісу сусьветнай спадчыны ЮНЭСКА. Для Польшчы гэта быў бы ўдар па іміджу.

ав