Logo Polskiego Radia
Print

Некалькі эўрапейскіх краін згадзіліся прыняць мігрантаў з судна Sea Watch

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 28.06.2019 15:11
Карабель ужо 16 дзён знаходзіцца недалёка ад выспы Лямпэдуза.
PAP/EPA/SEA-WATCH HANDOUT

Некалькі эўрапейскіх краін згадзіліся прыняць мігрантаў з судна Sea Watch, які ўжо 16 дзён знаходзіцца недалёка ад выспы Лямпэдуза. Карабель, які належыць нямецкай няўрадавай арганізацыі і плавае пад галяндзкім сьцягам, парушыў забарону ўваходу на італьянскія воды, а ўчора спрабаваў зайсьці ў порт.
Віцэ-прэм'ер Італіі Матэа Сальвіні пазаўчора паінфармаваў, што судна ўпусьцяць на Лямпэдузу, калі эўразьвязаўскія краіны згодзяцца прыняць мігрантаў. Паводле італьянскіх уладаў, праблему ўдалося вырашыць. У МЗС паведамілі, што мігрантаў пагадзіліся прыняць Францыя, Нямеччына, Люксэмбург і Партугалія. Італьянскі бок чакае падпісаньня ў гэтай справе спэцыяльнага паразуменьня.
Адначасова італьянская пракуратура распачала сьледзтва супраць нямецкага капітана Sea Watch. Абвінавачаньні тычацца падтрымкі нелегальнай міграцыі і парушэньня марскога закону.

Карабель, які належыць нямецкай няўрадавай арганізацыі і плавае пад галяндзкім сьцягам, парушыў забарону ўваходу на італьянскія воды, а ўчора спрабаваў зайсьці ў порт.

Віцэ-прэм'ер Італіі Матэа Сальвіні пазаўчора паінфармаваў, што судна ўпусьцяць на Лямпэдузу, калі эўразьвязаўскія краіны згодзяцца прыняць мігрантаў. Паводле італьянскіх уладаў, праблему ўдалося вырашыць. У МЗС паведамілі, што мігрантаў пагадзіліся прыняць Францыя, Нямеччына, Люксэмбург і Партугалія. Італьянскі бок чакае падпісаньня ў гэтай справе спэцыяльнага паразуменьня.

Адначасова італьянская пракуратура распачала сьледзтва супраць нямецкага капітана Sea Watch. Абвінавачаньні тычацца падтрымкі нелегальнай міграцыі і парушэньня марскога закону.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт