Logo Polskiego Radia
Print

Улады М'янмы пазбавілі інтэрнэту мільён жыхароў

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 25.06.2019 13:10
У штаце Ракхайн паўстанцы-мусульмане ўжо працяглы час змагаюцца супраць рэгулярнай арміі Мʼянмы.
Тэлекамунікацыйная вежа ў М'янме
Тэлекамунікацыйная вежа ў М'янме PAP/EPA/NYUNT WIN

Улады М'янмы пазбавілі інтэрнэту мільён жыхароў
Больш за 1 млн чалавек пазбаўленыя доступу да інтэрнэту па ўказаньні ўрада, які ўзначальвае ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Аун Сан Су Чжы. Чатыры тэлекамунікацыйныя кампаніі па распараджэньні міністэрства сувязі краіны блякуюць інтэрнэт у штаце Ракхайн, населеным пераважна мусульманамі з этнічнай групы рахінжда, паведамілі мясцовыя праваабаронцы ў аўторак, 25 чэрвеня.
У штаце Ракхайн паўстанцы-мусульмане ўжо працяглы час змагаюцца супраць рэгулярнай арміі Мʼянмы. Зь 2017 года больш за 750 тысяч рахінджа ўцяклі ў суседні Банглядэш. ААН кваліфікавала рэпрэсіі супраць рахінджа ў Ракхайне як генацыд.
Міністэрства сувязі Мʼянмы не ўдакладніла, як доўга працягнецца блякаваньне інтэрнэту. Прадстаўнік ведамства паведаміў толькі, што інтэрнэт зноў стане даступным, «калі ў рэгіёне адновяцца мір і парадак». Тэлефонная сувязь і СМС-паведамленьні ў Ракхайне па-ранейшаму функцыянуюць.

Больш за 1 млн чалавек пазбаўленыя доступу да інтэрнэту па ўказаньні ўрада, які ўзначальвае ляўрэат Нобэлеўскай прэміі міру Аун Сан Су Чжы.

Чатыры тэлекамунікацыйныя кампаніі па распараджэньні міністэрства сувязі краіны блякуюць інтэрнэт у штаце Ракхайн, населеным пераважна мусульманамі з этнічнай групы рахінжда, паведамілі мясцовыя праваабаронцы ў аўторак, 25 чэрвеня.

У штаце Ракхайн паўстанцы-мусульмане ўжо працяглы час змагаюцца супраць рэгулярнай арміі Мʼянмы. Зь 2017 года больш за 750 тысяч рахінджа ўцяклі ў суседні Банглядэш. ААН кваліфікавала рэпрэсіі супраць рахінджа ў Ракхайне як генацыд.

Міністэрства сувязі Мʼянмы не ўдакладніла, як доўга працягнецца блякаваньне інтэрнэту. Прадстаўнік ведамства паведаміў толькі, што інтэрнэт зноў стане даступным, «калі ў рэгіёне адновяцца мір і парадак». Тэлефонная сувязь і СМС-паведамленьні ў Ракхайне па-ранейшаму функцыянуюць.

паводле dw.com/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт