ФРС не зьмяніў працэнтных статавак
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Jury  Lichtarowicz 
                        
                        20.06.2019 14:12
                    
                                 
                
                
                    Рынак працы стабільны, а эканоміка ЗША ўмерана расьце.
                
                
                    
                         Foto: Pixabay.com/CC0
Foto: Pixabay.com/CC0
                     
                
                
                
               
                
                         Фэдэральная рэзэрвовая сыстэма ЗША (ФРС) прагаласавала амаль аднагалосна за ўтрыманьнем працэнтных ставак на бягучым узроўні ў межах 2,25-2,50%.
Першай рэакцыяй на рашэньне было аслабленьне даляра, які абясцэніўся ў адносінах да эўра ды іншых асноўных валют.
Зь іншага боку, на амэрыканскім фондавым рынку нязначна вырасьлі каціроўкі пасьля публікацыі справаздачы аб грашовай палітыцы, у тым ліку пайшоў угару індэкс S & P 500.
Фэдэральны камітэт па апэрацыях на адкрытым рынку ЗША, адказны за фармаваньне грашова-крэдытнай палітыкі ў Злучаных Штатах і вызначэньня мэтавага ўзроўню грашовай масы, паведаміў, што амэрыканскі рынак працы па-ранейшаму моцны, эканамічная актыўнасьць расьце ўмерана, беспрацоўе застаецца на гістарычна нізкім узроўні.
ПР/юл