Зяленскі: Украіна можа адмовіцца ад менскага мірнага працэсу
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
18.06.2019 14:53
“Мая мэта – мір ва Ўкраіне, дасягнуты дыпляматычнымі сродкамі".
PAP/EPA/HAYOUNG JEON
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў інтэрвію газэце „Bild” чарговы раз падкрэсьліў, што яго краіна хоча далучыцца да НАТА і ЭЗ. Ён ня выключыў, што Ўкраіна можа абдумаць адыход ад менскага мірнага працэсу на карысьць больш эфэктыўнага фармату размоваў.
“Мая мэта – мір ва Ўкраіне, дасягнуты дыпляматычнымі сродкамі. Ні сувэрэнітэт, ні тэрыторыя, ні лёс украінскага народу не падлягаюць перамовам пры магчымым мірным пагадненьні”, - сказаў Зяленскі.
“Пакуль мы давяраем менскаму працэсу. Спадзяюся, што гэта правільны напрамак. Мы зноў прыступілі да яго рэалізацыі, каб дамовіцца аб перамір’і і вызваленьні палонных. Аднак, мы ня можам чакаць чарговыя пяць гадоў, бо кожны дзень у Данбасе паміраюць украінцы. Калі мы будзем да гэтага прымушаныя, то мы абдумаем кожную іншую магчымасьць перамоваў, як у нармандзкім, так і ў іншым фармаце”, - мяркуе прэзыдэнт Украіны.

ав