Іран пагражае выйсьці зь ядзернай зьдзелкі
Кіраўнік дзяржавы запатрабаваў «пазытыўныя сыгналы» ад дзяржаў, якія падпісалі пагадненьне.
Прэзыдэнт Ірана Хасан Рухані заявіў пра намер спыніць сваю ядзерную зьдзелку, калі іншыя падпісанты ня будуць паказваць «станоўчыя сыгналы», паведамляе партал «Корреспондент» са спасылкай на агенцтва Reuters.
На нарадзе па ўзаемадзеяньні і мерах па ўмацаваньні даверу ў Азіі Рухані заявіў, што Іран ня можа прытрымлівацца ядзернага пагадненьня ў аднабаковым парадку.
«Неабходна, каб усе бакі гэтага пагадненьня спрыялі яго ўзнаўленьню», – сказаў прэзыдэнт Ірана.
Ён таксама дадаў, што Іран хоча бачыць «пазытыўныя сыгналы» іншых краін, у тым ліку Расеі, Кітая, Вялікабрытаніі, Францыі й Германіі.
У траўні стала вядома, што Іран у чатыры разы павялічыў узбагачэньне ўрану.
Нагадаем, у пачатку чэрвеня дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа назваў умовай для новай дамовы з Іранам. Паведамлялася, што Злучаныя Штаты былі гатовы заключыць новае пагадненьне з Тэгеранам пры ўмове гарантаваньня таго, што краіна ня будзе вырабляць ядзерную зброю.
Прэзыдэнт Ірана Хасан Рухані заявіў пра намер спыніць сваю ядзерную зьдзелку, калі іншыя падпісанты ня будуць паказваць «станоўчыя сыгналы», паведамляе партал «Корреспондент» са спасылкай на агенцтва Reuters.
На нарадзе па ўзаемадзеяньні і мерах па ўмацаваньні даверу ў Азіі Рухані заявіў, што Іран ня можа прытрымлівацца ядзернага пагадненьня ў аднабаковым парадку.
«Неабходна, каб усе бакі гэтага пагадненьня спрыялі яго ўзнаўленьню», – сказаў прэзыдэнт Ірана.
Ён таксама дадаў, што Іран хоча бачыць «пазытыўныя сыгналы» іншых краін, у тым ліку Расеі, Кітая, Вялікабрытаніі, Францыі й Германіі.
У траўні стала вядома, што Іран у чатыры разы павялічыў узбагачэньне ўрану.
Нагадаем, у пачатку чэрвеня дзяржсакратар ЗША Майк Пампэа назваў умовай для новай дамовы з Іранам. Паведамлялася, што Злучаныя Штаты былі гатовыя заключыць новае пагадненьне з Тэгеранам пры ўмове гарантаваньня таго, што краіна ня будзе вырабляць ядзерную зброю.
вс