Logo Polskiego Radia
Print

Італія пад ціскам ЭЗ з-за празьмернага дзяржаўнага доўгу

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 14.06.2019 14:35
Кали Рым не скароціць запазычананасьць, Італіі давядзецца палциць вялізарны штраф.
Foto: EPA/JULIEN WARNAND Dostawca: PAP/EPA

Эўракамісар па эканамічных пытаньнях Пʼер Масковічы заявіў, што Брусэль працягвае падрыхтоўку да ўвядзеньня дысцыплінарнай працэдуры супраць Італіі. Дадзеная справа стала адной з тэм сустрэчы міністраў фінансаў Эўрагрупы, якая завяршылася раніцай у Люксэмбургу.

Дзяржаўны доўг Італіі зьяўляецца другім па велічыні ў ЭЗ пасьля Грэцыі. У мінулым годзе ён склаў больш за 130% ВУП, а Эўрапейская камісія прагназуе, што ў бліжэйшыя гады доўг будзе расьці.

Такая высокая запазычанасьць, паводле Брусэля, зьяўляецца пагрозай для эканомікі Італіі з-за росту выдаткаў на абслугоўваньне доўгу. Эўракамісія падлічыла, што абслугоўваньне дзяржаўнага доўгу каштуе Італіі столькі, колькі ўся сыстэма адукацыі. Брусэль пагражае пачаць прымяненьне працэдуры празьмернага дэфіцыту супраць гэтай краіны ў бліжэйшыя дні. Краіны ЭС далі Камісіі зялёнае сьвятло, прызнаўшы, што такая працэдура апраўдана.

Пасьля начных абмеркаваньняў у Люксэмбургу, дзе італьянская запазычанасьць стала адной галоўных тэм, эўракамісар па эканамічных пытаньнях Пʼер Масковічы заявіў, што цяпер рух за ўрадам Італіі.

Калі Рым пачне супрацоўнічаць з Бруселем і прыме новыя абавязацельствы, італьянцы змогуць пазьбегнуць дысцыплінарнай працэдуры, якая на апошнім этапе прадугледжвае фінансавыя штрафы ў памеры 0,2% ВУП. Гэта значыць, што Італіі прыйдзецца заплаціць каля трох мільярдаў эўра.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт