Больш за 500 чалавек затрымала паліцыя падчас учорашняй дэманстрацыі ў Маскве. Да поўначы амаль усе асобы былі звольненыя з участкаў – паведаміла ў чацьвер радыё «Эха Масквы». Пастарунак паліцыі ў расейскай сталіцы паінфармаваў, што ноч у паліцыі правялі чатыры асобы. У сваю чаргу некаторыя затрыманыя сьцьвярджалі, што было іх больш.
Паводле некаторых затрыманых, паліцыя завяла адміністрацыйныя справы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. За гэта пагражае арышт.
Удзельнікі дэманстрацыі пратэставалі супраць дзейнасьці паліцыі ў справе журналіста Івана Галунова і супраць падобным сфальсыфікаваным справам. Яны патрабавалі пакараць адказных за неабгрунтаваныя абвінавачаньні Галунова ў злачынствах, зьвязаных з наркотыкамі. Паводле незалежных СМІ, у дэманстрацыі ўдзел прынялі некалькі тысяч чалавек. МУС інфармавала пра 1200 чалавек.
Журналіст інфармацыйнага парталу «Мэдуза» Іван Галуноў быў затрыманы тыдзень таму і абвінавачаны ў распаўсюдзе наркотыкаў. Мяркуецца, што справа сфальсыфікаваная. «Мэдуза» зьвязвае акцыю супраць Галунова з яго прафэсійнай дзейнасьцю. Справа журналіста хутка стала гучнай, а СМІ ў Расеі выступілі ў абарону журналіста, выказваючы беспрэцэдэнтную салідарнасьць. У аўторак Галунова выпусьцілі, а справу супраць яго спынілі.
Да поўначы амаль усе асобы былі звольненыя з участкаў – паведаміла ў чацьвер радыё «Эха Масквы». Пастарунак паліцыі ў расейскай сталіцы паінфармаваў, што ноч у паліцыі правялі чатыры асобы. У сваю чаргу некаторыя затрыманыя сьцьвярджалі, што было іх больш.
Паводле некаторых затрыманых, паліцыя завяла адміністрацыйныя справы за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі. За гэта пагражае арышт.
Удзельнікі дэманстрацыі пратэставалі супраць дзейнасьці паліцыі ў справе журналіста Івана Галунова і супраць падобным сфальсыфікаваным справам. Яны патрабавалі пакараць адказных за неабгрунтаваныя абвінавачаньні Галунова ў злачынствах, зьвязаных з наркотыкамі.
Паводле незалежных СМІ, у дэманстрацыі ўдзел прынялі некалькі тысяч чалавек. МУС інфармавала пра 1200 чалавек.

ав