Amazon узначаліў рэйтынг самых дарагіх сусьветных брэндаў
Амэрыканская транснацыянальная тэхналягічная кампанія Amazon стала самым дарагім сусьветным брэндам, апярэдзіўшы даўніх лідэраў – канцэрны Apple і Google. Гэта вынікае з рэйтынгу BrandZ Top Global Brands за 2019 год, падрыхтаванага агенцтвам Kantar на замову найбуйнейшай рэклямнай кампаніі сьвету WPP. Рэйтынг быў апублікаваны ў аўторак, 11 чэрвеня.
Аўтары дасьледаваньня ацанілі кошт брэнда Amazon ў 315 млрд даляраў. Яшчэ ў 2018 годзе гэтая кампанія займала трэці радок у сьпісе.
Amazon, які распачаў сваё дзейнасьць як інтэрнэт-крама, сёньня задавальняе запыты спажыўцоў у самых розных сфэрах. Гэтая кампанія, сярод іншага, складае канкурэнцыю Netflix, прапаноўваючы ўласны відэастрымінг. Менавіта Amazon зьяўляецца буйным правайдэрам так званай «хмарнай інфраструктуры».
На другім месцы ў сьпісе BrandZ Top Global Brands 2019 гады апынуўся канцэрн Apple (309.500.000.000 даляраў), на трэцім – Google (309 млрд).
У рэйтынг самых дарагіх сусьветных брэндаў трапілі 15 кітайскіх і 8 нямецкіх кампаній, у тым ліку SAP (16 месца), Deutsche Telekom (25), Daimler (54), BMW (55), DHL (88), Siemens (92), Aldi ( 96) і Adidas (100).
З расейскіх кампаній у рэйтынг 2019 года не трапіла ніводная кампанія.
Амэрыканская транснацыянальная тэхналягічная кампанія Amazon стала самым дарагім сусьветным брэндам, апярэдзіўшы даўніх лідэраў – канцэрны Apple і Google. Гэта вынікае з рэйтынгу BrandZ Top Global Brands за 2019 год, падрыхтаванага агенцтвам Kantar на замову найбуйнейшай рэклямнай кампаніі сьвету WPP. Рэйтынг быў апублікаваны ў аўторак, 11 чэрвеня.
Аўтары дасьледаваньня ацанілі кошт брэнда Amazon ў 315 млрд даляраў. Яшчэ ў 2018 годзе гэтая кампанія займала трэці радок у сьпісе.
Amazon, які распачаў сваё дзейнасьць як інтэрнэт-крама, сёньня задавальняе запыты спажыўцоў у самых розных сфэрах. Гэтая кампанія, сярод іншага, складае канкурэнцыю Netflix, прапаноўваючы ўласны відэастрымінг. Менавіта Amazon зьяўляецца буйным правайдэрам так званай «хмарнай інфраструктуры».
На другім месцы ў сьпісе BrandZ Top Global Brands 2019 гады апынуўся канцэрн Apple (309.500.000.000 даляраў), на трэцім – Google (309 млрд).У рэйтынг самых дарагіх сусьветных брэндаў трапілі 15 кітайскіх і 8 нямецкіх кампаній, у тым ліку SAP (16 месца), Deutsche Telekom (25), Daimler (54), BMW (55), DHL (88), Siemens (92), Aldi ( 96) і Adidas (100). З расейскіх кампаній у рэйтынг 2019 года не трапіла ніводная кампанія.
паводле dw.com/эж