Logo Polskiego Radia
Print

Зяленскі: Мы будзем з цэлай сілы адказваць на атакі прарасейскіх сэпаратыстаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 07.06.2019 14:09
На працягу апошніх сутак сэпаратысты некалькі разоў атакавалі ўкраінскія пазыцыі, выкарыстоўваючы забароненую артылерыю.
PAP/EPA/OLIVIER HOSLET

Украінская армія будзе з цэлай сілы адказваць на атакі прарасейскіх сэпаратыстаў – заявіў прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі. Адначасова ён мяркуе, што Расея перастала перастала кантраляваць сілы баевікоў на Данбасе. У апошнія дні агнявыя атакі з боку сэпаратыстаў узмацніліся. На працягу апошніх сутак сэпаратысты некалькі разоў атакавалі ўкраінскія пазыцыі, выкарыстоўваючы забароненую артылерыю.
У выніку атакаў загінулі два жаўнеры ўкраінскага войска, а восем былі параненыя. Уладзімір Зяленскі накіраваў словы спачуваньня сем’ям забітых. Адначасова ён зазначыў, што большая інтэнсіўнасьць атакаў зьяўляецца спробай сарваць працэс перамоваў аб спыненьні агню. Зяленскі дадаў, што ўкраінскія сілы будуць адказваць на атакі з цэлай упэўненасьцю. Аднак, зазначыў украінскі прэзыдэнт, Украіна нязьменна імкнецца да спыненьня агню.
Паводле Ўладзіміра Зяленскага, атакі з выкарыстаньнем артылерыі сьведчаць прынамсі пра частковую страту кантролю Расеі над баевікамі. Украінскі прэзыдэнт спадзяецца, што Масква верне кантроль над сэпаратыстамі.
Баявыя дзеяньні ў Данбасе працягваюцца з 2014 году. У іх выніку загінулі каля 13 тысяч чалавек.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт