Дзевяць французаў прыгавораныя на сьмерць у Іраку
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
03.06.2019 13:43
У Францыі справа выклікае шмат эмоцый.
pixabay.com/Public Domain CC0
Дзевяць французаў прыгавораныя на сьмерць у Іраку за тэрарыстычную дзейнасьць. У Францыі справа выклікае шмат эмоцый.
Прыгавораныя французы – гэта джыхадысты, якія ваявалі пад сьцягам гэтак званай Ісламскай дзяржавы. З аднаго боку, францускія ўлады маюць абавязак аказаць ім консульскую ахову, а з іншага, два гады таму быў прыняты закон, што ніводзін джыхадыст ня можа вярнуцца ў Францыю. Краіна выказваецца за асуджэньне ісламскіх тэрарыстаў з францускімі каранямі на тэрыторыі краіны, дзе яны зьдзейсьнілі злачынства. Такім чынам, згодна з другім правілам джыхадысты былі законна асуджаныя ў Іраку, якіх прыгаварылі да сьмяротнага пакараньня.
Усё ж Францыя, якая адмаўляе найвышэйшую меру пакараньня, павялічыла дыпляматычныя высілкі, каб зьмяніць вырак. Гэта мае тым большае значэньне, што ў панядзелак перад судом у Багдадзе стануць чарговыя тры джыхадысты, абвінавачаныя ў тэрарызьме. Ім таксама пагражае кара сьмерці.
Дзевяць французаў прыгавораныя на сьмерць у Іраку за тэрарыстычную дзейнасьць. У Францыі справа выклікае шмат эмоцый.
Прыгавораныя французы – гэта джыхадысты, якія ваявалі пад сьцягам гэтак званай Ісламскай дзяржавы. З аднаго боку, францускія ўлады маюць абавязак аказаць ім консульскую ахову, а з іншага, два гады таму быў прыняты закон, што ніводзін джыхадыст ня можа вярнуцца ў Францыю. Краіна выказваецца за асуджэньне ісламскіх тэрарыстаў з францускімі каранямі на тэрыторыі краіны, дзе яны зьдзейсьнілі злачынства. Такім чынам, згодна з другім правілам, джыхадысты былі законна асуджаныя ў Іраку, якіх прыгаварылі да сьмяротнага пакараньня.
Усё ж Францыя, якая адмаўляе найвышэйшую меру пакараньня, павялічыла дыпляматычныя высілкі, каб зьмяніць вырак.
Гэта мае тым большае значэньне, што ў панядзелак перад судом у Багдадзе стануць чарговыя тры джыхадысты, абвінавачаныя ў тэрарызьме. Ім таксама пагражае кара сьмерці.
ав