Logo Polskiego Radia
Print

За правал саміту з Трампам у Карэі пакаралі сьмерцю пецярых дыпляматаў

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 31.05.2019 13:37
У сваю чаргу перакладчыца Кім Чэн Ына адпраўлена ў працоўны лягер.
Cпэцпрадстаўнік КНДР па справах ЗША Кім Хек Чхоль.Cпэцпрадстаўнік КНДР па справах ЗША Кім Хек Чхоль. PAP/EPA/YONHAP

Кім Чэн Ын пакараў сьмерцю пецярых дыпляматаў за правал саміту з Дональдам Трампам
У выніку правалу саміту з Дональдам Трампам ў Ханоі лідар Паўночнай Карэі пакараў сьмерцю пецярых паўночнакарэйскіх дыпляматаў, у тым ліку спэцпрадстаўніка КНДР па справах ЗША Кім Хек Чхоля. Пра гэта паведамляе паўднёвакарэйская прэса.
Па дадзеных СМІ, Кім Хек Чхоль, які адказваў за падрыхтоўку саміту ў Ханоі, быў расстраляны разам з чатырма іншымі высокапастаўленымі паўночнакарэйскімі дыпляматамі ў сакавіку за «здраду вышэйшага кіраўніка». Імёны іншых расстраляных не паведамляюцца.
У сваю чаргу перакладчыца Кім Чэн Ына – Шын Хе Ён – была адпраўлена ў працоўны лягер. Яе абвінавацілі ў тым, што яна «запляміла рэпутацыю» вышэйшага кіраўніка, дапусьціўшы памылку ў перакладзе. Як удакладняе СМІ, спасылаючыся на дыпляматычную крыніцу, Шын Хе Ён не пераклала новую прапанову Кім Чэн Ына пасьля таго, як Трамп заявіў, што зьдзелка не адбылася, і пакінуў стол перамоваў.
Паведамляецца, што Кім Чэн Ын таксама адправіў у працоўны лягер свайго намесьніка і правую руку.

Кім Чэн Ын пакараў сьмерцю пяцёх дыпляматаў за правал саміту з Дональдам Трампам

У выніку правалу саміту з Дональдам Трампам ў Ханоі лідар Паўночнай Карэі пакараў сьмерцю пецярых паўночнакарэйскіх дыпляматаў. Пра гэта паведамляе паўднёвакарэйская прэса. Сярод іх былы амбасадар Паўночнай Карэі ў Гішпаніі Кім Хек Чхоль і працаўнікі міністэрства замежных спраў, якіх прызналі амэрыканскімі шпіёнамі і расстралялі за "здраду вышэйшага кіраўніка». Імёны іншых расстраляных не паведамляюцца.

У сваю чаргу перакладчыца Кім Чэн Ына - Шын Хе Ён - была адпраўлена ў працоўны лягер. Яе абвінавацілі ў тым, што яна «запляміла рэпутацыю» вышэйшага кіраўніка, дапусьціўшы памылку ў перакладзе. Як удакладняе СМІ, спасылаючыся на дыпляматычную крыніцу, Шын Хе Ён не пераклала новую прапанову Кім Чэн Ына пасьля таго, як Трамп заявіў, што зьдзелка не адбылася, і пакінуў стол перамоваў.

Паведамляецца, што Кім Чэн Ын таксама адправіў у працоўны лягер свайго намесьніка і правую руку.

ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт