У Вільні адчынілі Цэнтар польскай мовы і культуры
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
31.05.2019 11:35
Ва ўрачыстасьці ўдзел прымала дэлегацыя Камісіі па справах адукацыі, навукі і моладзі Сэйму Польшчы.
Вільняjackmac34/pixabay.com/Public Domain CC0
У Вільні адчынілі Цэнтар польскай мовы і культуры ў Акадэміі адукацыі, якая працуе ў рамках Унівэрсытэта Вітаўта Вялікага ў Коўне. Польская філялёгія была захаваная, калі быў ліквідаваны віленскі Пэдагагічны ўнівэрсытэт, дзе раней мясьціўся факультэт.
Асаблівую ролю ў пакліканьні цэнтру адыграў дэпутат з Выбарчай акцыі палякаў у Летуве-Саюзу хрысьціянскіх сямей Яраслаў Наркевіч. Ва ўрачыстасьці ўдзел прымала дэлегацыя Камісіі па справах адукацыі, навукі і моладзі Сэйму Польшчы, якую ўзначаліў Рафал Групіньскі.
Р. Групінські: Нас радуе, што акадэмія будзе выпускаць ня толькі паланістаў, але і настаўнікаў іншых прадметаў. Нам трэба заахвочваць маладое пакаленьне, каб яны хацелі вучыць дзяцей на польскай мове», – сказаў дэпутат.
У лютым 2017 году рэктары віленскага Пэдагагічнага ўнівэрсытэта і Ўнівэрсытэта Вітаўта Вялікага ў Коўне падпісалі дамову аб аб’яднаньні вучэльняў. У выніку таксама ўзьнікла Акадэмія адукацыі Ўнівэрсытэта Вітаўта Вялікага, у рамках якога дзейнічае Цэнтар польскай мовы і культуры.
У Вільні адчынілі Цэнтар польскай мовы і культуры ў Акадэміі адукацыі, якая працуе ў рамках Унівэрсытэта Вітаўта Вялікага ў Коўне. Польская філялёгія была захаваная, калі быў ліквідаваны віленскі Пэдагагічны ўнівэрсытэт, дзе раней мясьціўся факультэт.
Асаблівую ролю ў пакліканьні цэнтру адыграў дэпутат з Выбарчай акцыі палякаў у Летуве-Саюзу хрысьціянскіх сямей Яраслаў Наркевіч. Ва ўрачыстасьці ўдзел прымала дэлегацыя Камісіі па справах адукацыі, навукі і моладзі Сэйму Польшчы, якую ўзначаліў Рафал Групіньскі.
Р. Групінські: Нас радуе, што акадэмія будзе выпускаць ня толькі паланістаў, але і настаўнікаў іншых прадметаў. Нам трэба заахвочваць маладое пакаленьне, каб яны хацелі вучыць дзяцей на польскай мове.

ав