Вугорскія ўлады паінфармавалі, што шанцы знайсьці патанулых дваццаць чалавек, якія плылі круізным суднам у Будапэшце, зьяўляюцца мінімальнымі.
На Дунаі ідзе пошукавая акцыя пасьля сутыкненьня двух суднаў. У здарэньні, якое адбылося ўчора вечарам, загінулі сем паўднёвакарэйскіх турыстаў, адзін чалец экіпажу, дваццаць лічацца зьніклымі.
У суме на борце лайнэра знаходзіліся 33 турысты з Паўднёвай Карэі і двое з Вугоршчыны. Вугорскія выратавальныя службы паінфармавалі, што няма ніякай надзеі на тое, што нехта выжыў. Там патлумачылі, што вада мае вельмі нізкую тэмпэратуру, акрамя таго ў рацэ вельмі моцныя плыні па прычыне высокага ўзроўню вады пасьля праліўных дажджоў. Гэта таксама ўскладняе выратавальную акцыю.
Судна было знойдзеная праз некалькі гадзін на дне ракі. Турыстычны лайнэр перавярнуўся і затануў пасьля таго, як сутыкнуўся з большым па памерах рачным паромам. Вечарам у вугорская сталіцы падаў праліўны дождж.
Улады ў Сеуле плянуюць выслаць у Будапэшт групу спэцыялістаў. На месцы трагедыі ўжо былі вугорскія міністры ўнутраных спраў і здароўя.

ав