Logo Polskiego Radia
Print

40 вязьняў былі задушаныя падчас вайны бандаў у Бразыліі

PR dla Zagranicy
Eduard Zholud 29.05.2019 16:06
Нядаўна абраны прэзыдэнт Бразыліі Жаір Балсанару абяцаў навесьці парадак у існуючых і пабудаваць новыя турмы.
Месца падзеяўМесца падзеяўНядаўна абраны правы прэзыдэнт Бразыліі Жаір Балсанару абяцаў навесьці парадак у існуючых і пабудаваць новыя турмы.

40 вязьняў былі задушаныя падчас вайны бандаў у Бразыліі, пра гэта піша Gazeta Wyborcza. У панядзелак у чатырох турмах бразыльскага горада Манаўс, які знаходзіцца ў глыбіні амазонскіх джунгляў, былі задушаныя як мінімум 40 вязьняў. Напярэдадні ў выніку сутыкненьняў паміж бандамі там ужо загінула 15 чалавек.
Фэдэральны ўрад Бразыліі ўжо выслаў у Манаўс адзінкі спэцыяльнага прызначэньня. Улады бразыльскага штату Амазонас паведамілі, што ўдалося аднавіць поўны кантроль над чатырма турмамі. Аднак пра падрабязнасьці здарэньня ня было паведамлена.
У бразыльскіх турмах надзвычай моцны ўплыў маюць дзьве банды наркагандляроў – Першая сталічная каманда й Чырвоныя каманда. Турмы на працягу доўгага часу былі месцамі вярбоўкі новых чальцоў банды. Месцы зьняволеньня былі перапоўненыя і часьцяком нават не кантраляваліся мясцовай уладай. Менавіта тэма перапоўненых турмаў была адной з ключавых падчас апошніх прэзыдэнцкіх выбараў у Бразыліі. Нядаўна абраны правы прэзыдэнт Бразыліі Жаір Балсанару абяцаў навесьці парадак у існуючых і пабудаваць новыя турмы. Пра бунты гвалт у бразыльскіх турмах пісала Gazeta Wyborcza.

У панядзелак у чатырох турмах бразыльскага горада Манаўс, які знаходзіцца ў глыбіні амазонскіх джунгляў, былі задушаныя як мінімум 40 вязьняў. Напярэдадні ў выніку сутыкненьняў паміж групоўкамі там ужо загінула 15 чалавек.

Фэдэральны ўрад Бразыліі ўжо выслаў у Манаўс адзінкі спэцыяльнага прызначэньня. Улады бразыльскага штату Амазонас паведамілі, што ўдалося аднавіць поўны кантроль над чатырма турмамі. Аднак пра падрабязнасьці здарэньня ня было паведамлена. У бразыльскіх турмах надзвычай моцны ўплыў маюць дзьве банды наркагандляроў – "Першая сталічная каманда" й "Чырвоныя каманда". Турмы на працягу доўгага часу былі месцамі вярбоўкі новых чальцоў банды. Месцы зьняволеньня былі перапоўненыя й часьцяком нават не кантраляваліся мясцовай уладай.

Менавіта тэма перапоўненых турмаў была адной з ключавых падчас апошніх прэзыдэнцкіх выбараў у Бразыліі. Нядаўна абраны правы прэзыдэнт Бразыліі Жаір Балсанару абяцаў навесьці парадак у існуючых і пабудаваць новыя турмы.

Gazeta Wyborcza/эж

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт