Латвія мае новага прэзыдэнта
Упершыню ў гісторыі незалежнай Латвіі выбар лідара дзяржавы меў яўны характар. 
Эгілс Левітс быў выбраны новым прэзыдэнтам Латвіі. Нагадаем, у гэтай краіне кіраўніка дзяржавы выбірае 100-асабовы парлямэнт большасьцю галасоў. Тэрмін прэзыдэнцкіх паўнамоцтваў складае 4 гады.
63-гадовы Эгілс Левітс у часе палітычных пераўтварэньняў прыняў удзел у распрацоўцы дэклярацыі незалежнасьці Латвіі ад  4 траўня 1990 году. 
З 2004 году ён быў судзьдзёй Суда Эўрапейскага Зьвязу. Раней ён працаваў таксама як судзьдзя ў Эўрапейскім судзе па правах чалавека. 
Кандыдатуру Левітса падтрымалі 61 дэпутат. Упершыню ў гісторыі незалежнай Латвіі выбар лідара дзяржавы меў яўны характар. 
Члены латвійскага парлямэнта маглі прагаласаваць за аднаго з трох кандыдатаў. Эгілс Левітс з самага пачатку быў фаварытам выбараў. 
Тэрмін паўнамоцтваў цяперашняга прэзыдэнта Раймандса Вэёніса заканчваецца ў сярэдзіне ліпеня. Ужо раней Вэёніс абвясьціў, што ня будзе балятавацца на другі тэрмін. 
Прэзыдэнт Латвіі прадстаўляе краіну на міжнароднай арэне, зьяўляецца вярхоўным начальнікам узброеных сіл, а таксама мае права прызначаць дэпутатаў і іншых прадстаўнікоў дзяржавы.
аз