Logo Polskiego Radia
Print

Японія ўзмацняе меры бясьпекі ў школах

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 28.05.2019 17:11
Гэта зьвязана з інцыдэнтам у горадзе Кавасакі, дзе ўзброены нажом мужчына напаў на групу дзяцей і дарослых.
Foto: Pixabay.com/CC0

У выніку нападу загінулі двое – 11 гадовая вучаніца прыватнай каталіцкай школы ды дарослы мужчына, а 17 чалавек пацярпелі. Кіроўца школьнага аўтобуса спрабаваў спыніць мужчыну, але той адразу ўцёк. Нападнік перарэзаў сабе горла й памёр у бальніцы. Ягоныя матывы дагэтуль невядомыя.

Прэмʼер-міністар Японіі Сіндза Абэ асудзіў інцыдэнт у горадзе Кавасакі. Апроч таго ён заявіў, што ўрад павінен «любым коштам гарантаваць бясьпеку дзяцей». Японскі ўрад перагледзіць сродкі бясьпекі, якія выкарыстоўваюцца падчас транспартаваньня дзяцей у школы і са школ.

У зьвязку з нападам свае спачуваньні выказаў Дональд Трамп, які знаходзіцца з афіцыйным візытам у Японіі.

ПР/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт