Logo Polskiego Radia
Print

Летува: прадстаўнік польскай меншасьці выбраны эўрадэпутатам

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.05.2019 16:05
„Блёк Вальдэмара Тамашэўскага” атрымаў каля 5,3% выбаршчыкаў на выбарах у Эўрапарлямэнт у Летуве.
Летува мае права на 11 месцаў у Эўрапейскім парлямэнце. Летува мае права на 11 месцаў у Эўрапейскім парлямэнце. PAP/EPA/VALDA KALNINA

Летува: прадстаўнік польскай меншасьці выбраны эўрадэпутатам
„Блёк Вальдэмара Тамашэўскага” атрымаў каля 5,3% выбаршчыкаў на выбарах у Эўрапарлямэнт у Летуве.
Сярод пераможцаў учарашніх выбараў у Эўрапарлямэнт у Летуве апынуўся таксама прадстаўнік польскай меншасьці. Аднак найбольш месцаў у гэтай краіне атрымалі кансэрватары.
„Саюз Айчыны-Летувіскія хрысьціянскія дэмакраты” атрымалі больш за 18% галасоў падтрымкі. Гэта дае групоўцы тры месцы ў эўрапейскай палаце. Па два месцы атрымаюць - Сацыял-дэмакратычная партыя й кіроўны „Летувіскі саюз фэрмэраў і Зялёных”.
Сярод партыяў, якія адправяць у Брусэль па адным дэпутаце знаходзіцца таксама кааліцыя польскай і расейскай меншасьці, якая ўдзельнічала ў выбарах пад назвай „Блёк Вальдэмара Тамашэўскага”. Яе падтрымалі каля 5,3% выбаршчыкаў. Найбольш галасоў атрымаў лідар польскай партыі Вальдэмар Тамашэўскі.
Аднак у параўнаньні з выбарамі з 2014 году блёк страціў амаль 3% галасоў.
Летува мае права на 11 месцаў у Эўрапейскім парлямэнце. Выбарчая яўка ў краіне склала больш за 53%.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт