Трыбунал ААН стаў на бок Украіны
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
26.05.2019 13:11
У спрэчцы з Расеяй адносна нападу і затрыманьня ўкранскіх маракоў у Керчанскай цясьніне.
Foto: Foto: Twitter/Alt.U.S.Press
Міжнародная ўстанова патрабуе вызваленьня затрыманых Расеяй украінскіх маракоў.
Міжнародны трыбунал ААН па марскім праве (ITLOS) пастанавіў, што Расея павінна вызваліць 24 украінскіх маракоў, затрыманых падчас інцыдэнту ў раёне Керчанскай цясьніны, і перадаць Украіне тры канфіскаваныя судны. Пра гэта заявіў старшыня суду на слуханьнях у Гамбургу.
Трыбунал заклікаў абодва бакі пазьбягаць крокаў, якія могуць прывесьці да «абвастрэньня вельмі напружанай сытуацыі» у Керчанскай цясьніне. Расея ды Ўкраіна павінны да 25 чэрвеня гэтага года падаць свае справаздачы і бачаньне сытуацыі па Керчанскім інцыдэнце.
Масква апавясьціла трыбунал аб тым, што не будзе ўдзельнічаць у слуханьнях. Учора МЗС Расеі заявіла, што працэдуры арбітражу спрэчак, прапісаныя ў Канвэнцыі ААН па марскім праве, ня тычацца керчанскага інцыдэнту, а сам Трыбунала няма адпаведнай юрысдыкцыі, каб разглядаць дадзеную справу. У зьвязку з гэтым Расея не зьбіраецца выконваць вэрдыкт Трыбуналу.
У сваю чаргу прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі пракамэнтаваў у сваім профілі на Facebook рашэньне Трыбунала ААН па справе інцыдэнту ў Керчанскай цясьніне. Ён заявіў, што выкананьнем прысуду Расея прадэманстравала б сваё жаданьне цывілізаваным спосабам вырашаць створаныя ёй праблемы.
ПР/юл