SpaceX запусьціла спадарожнікі для глябальнага Сеціва
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
24.05.2019 17:25
Кампанія ажыцьцяўляе праект глябальнага пакрыцьця інтэрнэтам з дапамогай спадарожнікаў на арбіце.
здымак мае ілюстрацыйны характарPhoto: pixabay.com
Кампанія Ілона Маска SpaceX запусьціла ракету-носьбіт Falcon 9 з 60 спадарожнікамі для раздачы «сусьветнага інтэрнэту» у рамках праграмы Starlink. Пра гэта паведамляецца ў Twitter-ы кампаніі.
Кожны з спадарожнікаў важыць 227 кг., агульная маса грузу – 18,5 тон. Гэта самая вялікая маса грузу для ракет гэтай мадэлі.
Кампанія плянуе пашырыць колькасьць спадарожнікаў Starlink да амаль 12 тысяч, каб забясьпечыць высакахуткасны доступ да інтэрнэту ва ўсім сьвеце.
SpaceX адна з кампаній, якія ажыцьцяўляюць праекты глябальнага пакрыцьця інтэрнэтам з дапамогай спадарожнікаў на арбіце.
PR/jl