Logo Polskiego Radia
Print

Закончыўся візыт сьпікера Сэнату ў Грузію

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 23.05.2019 15:12
На заканчэньне візыту Станіслаў Карчэўскі ўсклаў кветкі да помніка Леху Качыньскаму ў Тбілісі.
Помнік прэзыдэнту Леху Качыньскаму ў Тбілісі.Помнік прэзыдэнту Леху Качыньскаму ў Тбілісі.PAP/Paweł Supernak

Закончыўся візыт сьпікера Сэнату ў Грузію
На заканчэньне візыту Станіслаў Карчэўскі ўсклаў кветкі да помніка Леху Качыньскаму ў Тбілісі.
У апошні дзень візыту ў Грузію сьпікер Сэнату (вышэйшай палаты польскага парлямэнту) Станіслаў Карчэўскі (Stanisław Karczewski) разам з сэнатарамі наведаў Рэабілітацыйны цэнтар ордэну Каліміянцаў і ўсклаў кветкі да помніка прэзыдэнту Леху Качыньскаму ў Тбілісі.
Пасол Польшчы ў Грузіі Марыюш Машкевіч (Mariusz Maszkiewicz) нагадаў, што помнік польскаму прэзыдэнту, які знаходзіцца ў Тбілісі на вуліцы яго імя ў жніўні 2010 годзе адкрыў кіраўнік Грузіі Міхаіл Саакашвілі.
„Грузіны памятаюць прыхільнасьць Леха Качыньскага, і калі чуюць на вуліцы польскую мову, то адразу кажуць: „А, Лех Качыньскі”, - заявіў польскі амбасадар у Грузіі.
12 жніўня міне 11 гадоў з дня прамовы прэзыдэнта Леха Качыньскага ў Тбілісі. У 2008 годзе кіраўнік Польшчы прыбыў у сталіцу Грузіі, падтрымаць грузінаў падчас расейска-грузінскай вайны.
Выступаючы перад тысячамі грузінаў ля будынку парлямэнта Лех Качыньскі падкрэсьліў, што абавязкам міжнароднай супольнасьці зьяўляецца салідарнае супрацьстаяньне імпэрскім памкненьням Расеі.
аз

У апошні дзень візыту ў Грузію сьпікер Сэнату (вышэйшай палаты польскага парлямэнту) Станіслаў Карчэўскі (Stanisław Karczewski) разам з сэнатарамі наведаў Рэабілітацыйны цэнтар ордэну Каліміянцаў і ўсклаў кветкі да помніка прэзыдэнту Леху Качыньскаму ў Тбілісі.

Пасол Польшчы ў Грузіі Марыюш Машкевіч (Mariusz Maszkiewicz) нагадаў, што помнік польскаму прэзыдэнту, які знаходзіцца ў Тбілісі на вуліцы яго імя, у жніўні 2010 году адкрыў кіраўнік Грузіі Міхаіл Саакашвілі.

„Грузіны памятаюць прыхільнасьць Леха Качыньскага, і калі чуюць на вуліцы польскую мову, то адразу кажуць: „А, Лех Качыньскі”, - заявіў польскі амбасадар у Грузіі.

12 жніўня міне 11 гадоў з дня прамовы прэзыдэнта Леха Качыньскага ў Тбілісі. У 2008 годзе кіраўнік Польшчы прыбыў у сталіцу Грузіі, падтрымаць грузінаў падчас расейска-грузінскай вайны.

Выступаючы перад тысячамі грузінаў ля будынку парлямэнта Лех Качыньскі падкрэсьліў, што абавязкам міжнароднай супольнасьці зьяўляецца салідарнае супрацьстаяньне імпэрскім памкненьням Расеі.

аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт