Logo Polskiego Radia
Print

Тэрэза Мэй: Адсутнасьць дамовы аб брэксіце пагражае нацыянальнаму адзінству

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.05.2019 16:11
Кіраўнічка ўраду Вялікабрытаніі: Мы рызыкуем выхад з ЭЗ без дамовы. Рызыкуем правал брэксіту.
Прэм'ер Вялікабрытаніі Тэрэза МэйПрэм'ер Вялікабрытаніі Тэрэза МэйPAP/EPA/WILL OLIVER

Тэрэза Мэй: Адсутнасьць дамовы аб брэксіце пагражае нацыянальнаму адзінству
Кіраўнічка ўраду Вялікабрытаніі: Мы рызыкуем выхад з ЭЗ без дамовы. Рызыкуем правал брэксіту.
Прэм'ер Вялікабрытаніі Тэрэза Мэй папярэдзіла парлямэнт, што адмова ад дамовы аб брэксіце пагражае нацыянальнаму адзінству. Учора кіраўнік брытанскага ўраду пазнаёміла дэпутатаў са зьменамі, якія павінны пераканаць палату да падтрымкі дамовы аб выхадзе Вялікабрытаніі з ЭЗ.
Сярод прапанаваных зьменаў знаходзіцца магчымасьць арганізацыі другога рэфэрэндуму па справе брэксіту. Сёньня ў Палаце абшчын Тэрэза Мэй у чарговы раз зьвярнулася да дэпутатаў з просьбай падтрымаць дамову.
„Мы рызыкуем выхад з ЭЗ без дамовы(…) Рызыкуем правал брэксіту, а на гэтая брытанцы не пагодзяцца”, - сказала Тэрэза Мэй. Яна нагадала таксама пра небясьпеку ўзьнікненьня больш глыбокіх падзелаў у грамадзтве ў часе, калі неабходная салідарнасьць у нацыянальных інтарэсах.
аз

Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт